Час беларускай паэзіі "Далучыся да роднай мовы"
Адбылася сустрэча супрацоўнікаў і законных прадстаўнікоў выхаванцаў, на якой гаварылася аб гісторыі святкавання Міжнароднага дня роднай мовы, аб жыццевым шляху і творчасці вядомых пісьменнікаў Беларусі. Кожны з удзельнікаў сустрэчы прадставіў любімы верш, байку, урывак з твора, паэмы беларускіх пісьменнікаў і драматургаў, такіх як Якуб Колас, Янка Купала, Ніл Гілевіч, Пятрусь Броўка, Кандрат Крапіва, Уладзімір Караткевіч, Цётка, Алена Васілевіч і іншых.